Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ будзе дамагацца наданьня адной з вуліц Слоніма імя доктара Івана Шэгі


Пра гэта на пасяджэньні сойма Партыі БНФ 8 кастрычніка ў Менску паведаміў слонімскі актывіст партыі Павал Севасьцян.

Слонімскія актывісты Партыі БНФ маюць намер распачаць кампанію па зборы подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з тым, каб дамагчыся наданьня адной з вуліц Слоніма імя вядомага доктара Івана Шэгі, які памёр напачатку кастрычніка, паведамляе БелаПан.

«Мы разумеем, што ўладам цяжка будзе прыняць такое рашэньне, але тым не менш», — сказаў ён.

Сябра сойма Партыі БНФ доктар Іван Шэга быў спэцыялістам вышэйшай катэгорыі, які адпрацаваў траўматолагам у Слонімскай раённай бальніцы 30 гадоў. Улетку 2013 года Шэга быў звольнены, як меркавалі яго аднапартыйцы, па палітычных матывах, хаця кіраўніцтва бальніцы гэта адмаўляла. Пасьля звальненьня заснаваў недзяржаўную установу «Шэгамэдкансульт».

Іван Шэга памёр 4 кастрычніка ў Слоніме ад цяжкага анкалягічнага захворваньня. Яму было 63 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG