Пра гэта паведаміў у сваім профілі на Фэйсбуку кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.
У размове з Радыё Свабода ён дадаў, што забітую звалі Алена, ёй было 43 гады. У яе застаўся 21-гадовы сын-інвалід і муж. Мужчына адмаўляецца ад кантактаў з прэсай.
8 кастрычніка ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» ў Менску 17-гадовы юнак зь сякерай і бэнзапілой напаў на наведнікаў.
Як паведаміў першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Аляксей Волкаў, сьледчыя дзеяньні ў справе злачынства ў ГЦ «Новая Эўропа» працягваюцца. Праца сьледчай групы на месцы злачынства доўжылася 13 гадзінаў, і на гэты момант вызначаныя тры пацярпелыя ад дзеяньняў падазраванага.