Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нешта для душы, або Бразылія стала бліжэй


НЕШТА ДЛЯ ДУШЫ, АБО БРАЗЫЛІЯ СТАЛА БЛІЖЭЙ

Добры вечар! З пачатку 2016 году да верасьня зьнешняя дзяржаўная запазычанасьць Беларусі вырасла на 896 мільёнаў даляраў альбо на 7,2%. Цяпер яна складае 13,3 мільярдаў даляраў ЗША. Амаль 1,5 тысячы даляраў на кожную беларускую душу. Душа ўвесь час расьце, так сказаць.

ЖУРНАЛІСТА СУДЗЯЦЬ ЗА РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ МАЛАКА. Разгляд пазову ААТ «Мілкавіта» супраць журналіста Associated Press Юрася Карманава аб абароне дзелавой рэпутацыі перанесьлі з раённага суду ў эканамічны. Расьсьледаваньне Карманава ў красавіку выявіла, што «Мілкавіта» прымае малако, якое перавышае дапушчальную норму ўтрыманьня стронцыю-90 у 10 разоў.

ПРАВАЦЭНТРЫСТЫ ШЫХТУЮЦЦА. У Менску – устаноўчая канфэрэнцыя Асамблеі народных прадстаўнікоў, створаная зь ліку кандыдатаў у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах ад правацэнтрысцкай кааліцыі (Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і руху «За свабоду»).

У БРАЗЫЛІЮ БЯЗЬ ВІЗЫ. Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Бразыліі ад чэрвеня 2016 году аб узаемным скасаваньні візаў. Беларусы могуць наведваць бязь візаў яшчэ 24 іншыя краіны.

ЖУРНАЛІСТУ ПАЗВАНІЎ СТАРШЫНЯ КДБ. Валянцін Жданко, кіраўнік менскага бюро Свабоды, згадвае, як аднойчы яму пазваніў старшыня КДБ Ягораў і папрасіў выправіць памылку ў адным журналісцкім матэрыяле. Бывала і такое, хоць і даўнавата – гадоў 20 з гакам таму.

БЕЛАРУСКІ ВЕРАСЕНЬ У ФОТАЗДЫМКАХ СВАБОДЫ. Калі вы раптам забылі, што было ў верасьні, мы прыгадваем. Калі не забылі, таксама варта паглядзець.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG