Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кангрэсе дасьледнікаў Беларусі абмяркуюць постсавецкую інтэграцыю і стратэгію Расеі ў рэгіёне


Ілюстрацыйнае фота. 4-ы Міжнародны кангрэс дасьледнікаў Беларусі ў Коўна. 4 кастрычніка 2014 году
Ілюстрацыйнае фота. 4-ы Міжнародны кангрэс дасьледнікаў Беларусі ў Коўна. 4 кастрычніка 2014 году

Заўтра ў Коўне пачынаецца шосты Міжнародны кангрэс дасьледнікаў Беларусі. Арганізатары чакаюць на кангрэсе каля 500 удзельнікаў і гасьцей, а таксама анансуюць прэзэнтацыю прыкладна 350 дакладаў рознай тэматыкі.

Як расказаў Свабодзе адзін з арганізатараў, дырэктар Інстытута палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч, традыцыйна падчас кангрэсу будзе разглядацца шырокае кола пытаньняў. Што тычыцца блёку, зьвязанага з палітычнымі стасункамі, то там можна вызначыць тры асноўныя тэматычныя кірункі.

«Па-першае, гэта працэсы рэгіянальнай інтэграцыі і дэзынтэграцыі на постсавецкай прасторы. Гэта і праблема эўразійскай інтэграцыі, якая тычыцца непасрэдна Беларусі, і праблема эўрапейскай інтэграцыі, узаемадзеяньня краін постсавецкай прасторы з Эўразьвязам. Другі блёк будзе прысьвечаны пытаньням бясьпекі. Гэта і ваенная бясьпека, і іншыя аспэкты бясьпекі ў рэгіёне. Па-трэцяе, гэта інфармацыйныя войны ў нашым рэгіёне — Беларусь, Украіна, Малдова», — кажа ён.

Казакевіч асобна адзначае, што важным элемэнтам кангрэсу будзе публічная дыскусія, прысьвечаная пэрспэктывам разьвіцьця Ўсходняй Эўропы, а таксама палітыцы Расеі ў рэгіёне. Чакаецца даклад вядомага польскага інтэлектуала Анджэя Новака «Усходняя Эўропа і яе значэньне для актуальнай расейскай стратэгіі». У дыскусіі таксама прыме ўдзел экспэрт зь Літвы Эгідзіюс Александравічус, з Польшчы — Ян Маліцкі, зь Нямеччыны — Вольфганг Зэндэр, зь Беларусі — Валер Карбалевіч, а таксама шмат іншых вядомых асобаў.

Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадзкасьці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасьць, так і на шырокія грамадзкія колы. Сярод удзельнікаў кангрэсу — мноства вядомых экспэртаў у галінах эканомікі, мэдыя, літаратуры, рэлігіязнаўства, а таксама літаратараў і журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG