Устаноўка S-300, вядомая таксама як SA-23, была дастаўленая на тэрыторыю Сырыі ў мінулыя выходныя і пакуль не прыведзеная ў баявую гатоўнасьць. Паводле крыніцы, новае ўзбраеньне значна павялічвае баяздольнасьць расейскіх сілаў СПА на паўночным захадзе Сырыі. У Вашынгтоне ня лічаць, што Расея мае намер прымяняць S-300 супраць амэрыканскіх самалётаў, але ўзмацненьне расейскай баявой моцы зьяўляецца прадметам «занепакоенасьці».
У ЗША называюць тры магчымыя варыянты разьмяшчэньня ўстаноўкі S-300. Два зь іх — аэрапорт Басэль аль Асад і горад Масьяф. Трэцяе магчымае месца дысьлякацыі новай зброі — гарыстая мясцовасьць Баніяс на паўночным захадзе Сырыі, што тэарэтычна магло б «выклікаць больш пытаньняў» з боку амэрыканскіх Ваенна-паветраных сілаў. Калі разьмясьціць сыстэму на ўзвышшы, то радыюс дзеяньня яе лякатараў можа павялічыцца.