Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская «Транснефть» абвінавачвае Беларусь у парушэньні дамоваў


Кампанія ўжо праінфармавала аб сытуацыі Фэдэральную антыманапольную службу Расеі, паведаміў РІА Навіны саветнік прэзыдэнта кампаніі Ігар Дзёмін.

«Расейскаму бок па-сутнасьці паведамілі аб аднабакова прынятым рашэньні. Гэта парушае дамоўленасьці — як палажэньні міжурадавага пагадненьня, так і ўзгодненай мэтодыкі зьмяненьня тарыфаў», — сказаў Дзёмін.

Ён растлумачыў, што Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь пастановай ад 28 верасьня 2016 года падвысіла тарыфы на транзыт расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі ў сярэднім на 50%.

Пастанова ўступае ў сілу з 11 кастрычніка 2016 года. Пры гэтым беларускія «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба» не накіроўвалі ў расейскую кампанію запыты аб пазаплянавым зьмяненьнi тарыфаў на транзыт, сказаў Дзёмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG