Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі запрапанавалі ў школах замест «Вайны і міру» вывучаць праваслаўную культуру


Прэзыдэнт Расейскай акадэміі адукацыі Людміла Вярбіцкая прапанавала выключыць са школьнай праграмы раман Льва Талстога «Вайна і мір», замяніўшы яго курсам праваслаўнай культуры.

Пра гэта Вярбіцкая распавяла ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву «Масква». Акрамя раману Талстога, Вярбіцкая прапанавала адмовіцца ад раманаў Фёдара Дастаеўскага. Паводле яе, школьнікі ня здольныя зразумець філязофскі складнік гэтых твораў. Вярбіцкая адзначыла, што вывучэньне Бібліі спрыяе маральнаму выхаваньню.

У сакавіку Патрыяршая камісія ў пытаньнях сям’і прапанавала прыбраць са школьнай праграмы апавяданьні Антона Чэхава і Івана Буніна, у якіх, паводле царкоўных гіерархаў, «апяваецца свабоднае каханьне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG