Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны РФ адмаўляе перасячэньне «Букам» мяжы Ўкраіны перад крушэньнем МН17


Расейскія зэнітна-ракетныя комплексы, у тым ліку «Бук», ніколі не перасякалі межаў з Украінай, заявіў агенцтву «Інтэрфакс» афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў.

«Ніякія расійскія зэнітныя ракетныя комплексы, і ў тым ліку „Бук“, расейска-ўкраінскую мяжу ніколі не перасякалі», — заявіў генэрал. Раней міжнародная група сьледчых зрабіла выснову, што зэнітна-ракетны комплекс «Бук», ракетай якога быў зьбіты малайзійскі «Боінг» у Данбасе 17 ліпеня 2014 года, быў дастаўлены з Расеі. Як заявіў сёньня кіраўнік дэпартамэнта расьследаваньняў паліцыі Нідэрляндаў Гілбэрт Паўлісэн, «Боінг» быў зьбіты ракетай 9М38. ЗРК «Бук», які, як ён адзначыў, быў прывезены на ўсход Украіны з РФ, а затым вернуты у Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG