Афіша:
У Менску запусьціцца «Чыстаход» — адзіны экалягічны цеплаход у Беларусі. На гэты раз генэральная ўборка Сьвіслачы пройдзе ў Серабранцы на беразе Чыжоўскага вадасховішча. Цэлы дзень «Чыстаход» будзе катаць па рацэ ўсіх тых, хто возьме ўдзел у эка-акцыі. Замест квітка — паўгадзіны ўборкі набярэжнай. Месца правядзеньня — вул. Малініна, 35, бераг Чыжоўскага вадасховішча ў Серабранцы. Пачатак а 10:30.
У Менску пройдзе закрыцьцё мотасэзону Harley Davidson. У ім возьмуць удзел каля 4000 байкераў зь Беларусі, Расеі, Прыбалтыкі, краінаў Заходняй Эўропы. Месца правядзеньня — пляцоўка каля Палацу спорту (пр. Пераможцаў, 4). Пачатак а 12:00.
У Мсьціславе ў Магілёўскай вобласьці пройдзе традыцыйнае сярэднявечнае сьвята «Рыцарскі фэст». Пачатак а 10.00.
У гісторыі:
622 — прарок Мухамад перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.
768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.
1711 — нарадзіўся Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.
1821 — нарадзіўся Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.
1893 — нарадзілася Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры аднайменнай п’есы Янкі Купалы.
1896 — нарадзіўся Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.
1904 — нарадзіўся Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзяяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».
У памяці:
1534 — памёр Міхаіл Глінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, у 1508 годзе падняў мяцеж у ВКЛ, пасьля яго няўдачы ўцёк у Маскоўскае княства. Пляменьніца Глінскага Алена — маці расейскага цара Івана Жахлівага.
1621 — памёр Ян Караль Хадкевіч, вялікалітоўскі военачальнік.
Цытата:
«Сьнілася дзяўчыне
Квецістае поле,
А наяве выйшла –
Палыны, угольле.
Сьнілася дзяўчыне
Воля і багацтва,
А наяве выйшла –
Няволя, жабрацтва.
Сьнілася дзяўчыне
Дома жыць да сьмерці,
А наяве выйшла –
У чужых памерці»
Верш Янкі Купалы, прысьвечаны Паўліне Мядзёлцы і напісаны паэтам пасьля зьвесткі аб яе арышце ў Маскве ў 1930 г.