Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве праходзяць ператрусы ў мэра гораду Кернэса


Генадзь Кернэс у судзе ў Палтаве 25 студзеня 2015 году
Генадзь Кернэс у судзе ў Палтаве 25 студзеня 2015 году

У Харкаве праходзяць ператрусы ў памяшканьнях, якія належаць мэру гораду Генадзю Кернэсу, у сувязі з крымінальнай справай аб крадзяжы гарадзкой зямлі на суму 4 мільярдаў грыўняў.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка. Усяго, паводле Луцэнкі, заплянаваныя дзясяткі ператрусаў. У горад выехалі 100 супрацоўнікаў пракуратуры і Службы бясьпекі Ўкраіны.

Як распавёў адвакат Кернэса Аляксандр Гунчанка, ператрусы праходзяць таксама ў блізкіх мэру людзей і ў будынку гарадзкой рады Харкаву.

Крымінальная справа ў дачыненьні да Генадзя Кернэса было адкрытая яшчэ ў 2014 годзе. Яго вінавацяць у арганізацыі расправаў над актывістамі Эўрамайдану. У красавіку 2014 году на Кернэса зрабілі замах, з тых часоў ён перасоўваецца ў інвалідным вазку. Сам Кернэс называе заказчыкам і замаху, і цяперашняй крымінальнай справы свайго даўняга апанэнта, кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава.

Кернэс, некалі знаны ва ўкраінскім крымінальным асяродзьдзі, як «Гепа Харкаўскі», быў вядомы, як ачольнік буйной крымінальнай групоўкі ў Днепрапятроўскай вобласьці. Напрыканцы 80-х гадоў зьяўляўся кіраўніком харкаўскіх «напарстачнікаў». На пачатку 90-х гадоў адбыў тры гады зьняволеньня за махлярства.

З пачатку 2000-х гадоў — у гарадзкіх уладных структурах ад Партыі рэгіёнаў. Кернэс у свой час стаў шырока вядомы дзякуючы відэароліку, на якім ён у нецэнзурнай форме дае інструкцыі папярэдняму мэру Харкава Міхаілу Добкіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG