Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юля Сьцяпанава.
Паводле яе паведамленьня, Леаніда Кулакова затрымалі 11 верасьня на адным з участкаў у Зялёным Лузе, дзе ён працаваў назіральнікам.
Суд над Кулаковым адбыўся 12 верасьня, актывіст атрымаў трое сутак арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.
За што судзілі Леаніда Кулакова, пакуль невядома.