Грынкевічу пагражае да 9 год турмы за зьбіцьцё Дземідовіча 19 чэрвеня на менскай вуліцы Прытыцкага. Паводле вэрсіі пацярпелага, ён ішоў па роварнай дарожцы, а раварыст, як пабачыў яго, пачаў набіраць хуткасьць. Ухіліцца ад сутыкненьня не ўдалося, раварыст паваліўся, затым падняўся, узяў з торбы бэйсбольную біту і нанёс пешаходу ўдар па галаве.
Пацярпелы, у якога выявілі расколіну чэрапа, просіць максымальнага пакараньня, бо «Грынкевіч нават не папрасіў прабачэньня».