Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падтрымка сэпаратыстаў у Данбасе страчвае прывабнасьць для расейцаў


Ілюстрацыйнае фота. Узброены прарасейскі баец на КПП ля Славянска
Ілюстрацыйнае фота. Узброены прарасейскі баец на КПП ля Славянска

Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія сёньня зьявіліся на афіцыйным сайце Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (УЦВГД).

Так, на 14% меней стала тых, хто кажа пра неабходнасьць і далей пасылаць гуманітарныя канвоі ў Данбас: з 78% у кастрычніку 2014 году да 64% у жніўні 2016-га. За гэты ж час доля расейцаў, якія лічаць, што Расея павінна прызнаць незалежнасьць ДНР і ЛНР, зьнізілася на 6% (з 29% да 23%), а доля грамадзян, якія аддаюць перавагу захаваньню нэўтралітэту ў пытаньні аб статусе непрызнаных рэспублік, наадварот, вырасла на 10% (з 28% да 38%).

Зыходзячы з гэтых і іншых лічбаў, экспэрты УЦВГД прыходзяць да такой высновы: «рутынізацыя» канфлікту на ўсходзе Ўкраіны выводзіць яго з фокусу ўвагі расейцаў і зьніжае іх гатоўнасьць ахвяраваць чымсьці істотным дзеля дапамогі Данбасу.

Генэральны дырэктар УЦВГД Валеры Фёдараў асабіста пракамэнтаваў сытуацыю:

«Праз два гады пасьля вышэйшага пункту ў вайне за Данбас — „Ілавайскага катла“ — увага расейцаў да гэтага рэгіёну прадказальна зьніжаецца. Чым менш ваенных дзеяньняў, тым меншы паток навінаў, тым менш выяўленьня эмоцыяў людзей з гэтай нагоды.

Аднак базавыя ўстаноўкі расейцаў, якія сфармаваліся вясной-летам 2014 году, засталіся ранейшымі: ідэя рэінтэграваць Данбас у склад Украіны, прынамсі пры цяперашніх кіеўскіх уладах, папулярнасьцю не карыстаецца. Значна больш людзей сымпатызуюць ідэі незалежнасьці Данбасу ці нават прыняцьця яго ў склад РФ па крымскім варыянце.

На фоне эканамічнага крызісу і канфрантацыі з Захадам расьце колькасьць рэспандэнтаў, якія выказваліся за поўны нэўтралітэт у адносінах да Данбасу. Сынхронна падае лік прыхільнікаў працягу шырокамаштабнай гуманітарнай дапамогі разбураным вайной рэгіёнам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG