Тыя ж, хто і сёньня кіне «прафукалі» у бок людзей, якія у 91-м выходзілі на плошчы, хай прыгадаюць, што папрокі свае яны кажуць у незалежнай дзяржаве.
І хай паскардзяцца, напрыклад, курдам, якія за дзесяцігодзьдзі паклалі дзясяткі тысяч жыцьцяў, але так і не дамагліся незалежнасьці і усё яшчэ мараць пра сваю дзяржаву, дэмакратычную, недэмакратычную, якую заугодна, але дзяржаву.
Беларусь — незалежная. Астатняе — прыдасца.
Жыве Беларусь!
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org