У Нарвэгіі ўступіў у сілу закон аб вайсковай павіннасьці для жанчын. Ён быў прыняты ў 2013 годзе.
Каля траціны прызыўнікоў 1997 года нараджэньня гэтым летам склалі жанчыны.
Яны будуць жыць у адной казарме з салдатамі-мужчынамі.
Ужо амаль 40 гадоў грамадзянкі Нарвэгіі маюць права добраахвотна служыць у войску. За гэты час зьявіліся ў краіне першыя ваенныя пілёты-жанчыны і першая жанчына-камандзір падводнай лодкі.