Сара Джэсіка Паркер вядомая па галоўнай ролі ў сэрыяле «Сэкс у вялікім горадзе». У сваім інстаграме яна выклала фота кніг, якія чытае «на сьняданак, абед і вячэру». Сярод трох кніг — «Час сэканд-хэнд» Сьвятланы Алексіевіч.
Паркер вядомая сваёй палітычнай актыўнасьцю. Прыхільніца дэмакратаў, яна арганізоўвала збор грошай у падтрымку Барака Абамы падчас выбараў 2012 году.
Яна была сябрам Галівудзкага жаночага палітычнага камітэту, актыўна выступае за роўнасьць геяў і дазвол шлюбаў паміж геямі.