Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Украінскі сьцяг ізноў залунае над Данецкам, Луганскам і Сэвастопалем


Пятро Парашэнка на Сафійскай плошчы ў Кіеве, 23 жніўня 2016 году
Пятро Парашэнка на Сафійскай плошчы ў Кіеве, 23 жніўня 2016 году

Сёньня Ўкраіна сьвяткуе Дзень дзяржаўнага сьцяга. Ва ўрачыстай атмасфэры на Сафійскай плошчы дзяржаўны сьцяг уздымалі прэзыдэнт Пятро Парашэнка і Марыя Рыбак — дачка дэпутата гарадзкога савета Горлаўкі Ўладзімера Рыбака, які быў закатаваны у 2014 годзе расейскімі баевікамі за тое, што абараняў дзяржаўны сьцяг на адміністратыўным будынку.

У сваёй прамове Пятро Парашэнка ўзгадаў часы, калі ня толькі дзяржаўны сьцяг Украіны быў забаронены — не дазвалялася нават выпадковае спалучэньне сіняга і жоўтага колеру, напрыклад, у дзіцячым наборы плястыліну.

Ён падкрэсьліў, што нават у тыя часы знаходзіліся людзі, якія ўздымалі сьцяг над украінскімі гарадамі і вёскамі, за што многія былі арыштаваныя. Пятро Парашэнка выказаў упэўненасьць, што хутка ўкраінскі сьцяг ізноў будзе лунаць над Данецкам, Луганскам, Сімфэропалем, Сэвастопалем.

На сцэне, акрамя палітыкаў, прысутнічалі байцы антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе, якія асабліва адзначыліся ў баях.

Ва ўрачыстасьцях удзельнічалі жаўнеры ўкраінскага войска і флёту, апранутыя ў новую ўніформу, якую нядаўна вырабілі на зьмену старой, савецкага ўзору.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG