Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Леаніда Кулакова аштрафавалі за акцыю ў Дзень Незалежнасьці


Леанід Кулакоў са сьцягам на акцыі ў дзень прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі
Леанід Кулакоў са сьцягам на акцыі ў дзень прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі

Суд Першамайскага раёну Менску пакараў штрафам у 40 базавых велічыняў (840 рублёў) актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

27 ліпеня на плошчы Незалежнасьці ў Менску Кулакоў браў удзел у акцыі да гадавіны прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Таксама суд аштрафаваў іншых удзельнікаў акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG