Спачатку праклаў чыгунку. З мостам, станцыяй, грузавым цягніком і швайцарскай электрычкай.
Далей выкапаў мора. Зь ветразямі на чоўні, вудалямі на прыстані і чайкамі над цеплаходам.
А потым змайстраваў аэрапорт. З эскалятарамі і бэтонным полем з самалётамі. На адным зь іх Ясь паляцеў у іншую краіну.
— Дзе ты жывеш? — пытаецца ў яго дзед.
— У Празе, — адказвае Ясь.
— А ў якой гэта краіне? — удакладняе бабуля.
— У Беларусі, — упэўнена кажа Ясь.
І слушна. Бо сваю краіну ён робіць сам усюды, дзе жыве.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org