Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мар’яна Шчоткіна пакіне пасаду міністра працы, каб стаць сэнатарам


Мар’яна Шчоткіна
Мар’яна Шчоткіна

Міністар працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна вылучана кандыдатам у чальцы Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Калі Шчоткіна стане сэнатарам, яна павінна будзе пайсьці ў адстаўку з пасады міністра.

На сумесным пасяджэньні прэзыдыюму Менскага гарадзкога савету дэпутатаў і Менгарвыканкаму ўсяго было вылучана 8 кандыдатаў у чальцы Савету Рэспублікі ад Менску, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя Мар'яны Шчоткінай, сярод кандыдатаў у сэнатары яшчэ адна высокая чыноўніца — намесьнік міністра юстыцыі Ала Бодак. Яна была ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз чыноўнікаў.

Таксама ў сьпісе два загадчыкі мэдычных устаноў — дырэктар РНПЦ «Мацi i дзiця» Канстанцін Вільчук і кіраўнік РНПЦ трансплянтацыі органаў і тканак Алег Румо.

Маюць магчымасьць стаць сэнатарамі і рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, цяперашні старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, амбасадар Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў.

Згодна з заканадаўствам, пост сэнатара нельга сумяшчаць з пасадай прэзыдэнта, чальца ўраду, судзьдзі ці дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, Шчоткіна і Бодак павінны будуць сысьці ў адстаўку ў выпадку, калі іх абяруць у Савет Рэспублікі.

Савет Рэспублікі складаецца з 64 чалавек, прычым 56 чалавек зь іх абіраюцца на пасяджэньнях мясцовых Саветаў дэпутатаў, а яшчэ 8 прызначае прэзыдэнт Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG