Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мне заламалі рукі і начапілі кайданкі». Жыхар Бабруйску заяўляе, што ён стаў міліцэйскай ахвярай


Аляксандар Дзядкоў
Аляксандар Дзядкоў

«З рукамі за сьпінай, у кайданках мяне везьлі да Жлобіна больш за шэсьць дзясяткаў кілямэтраў. Дарогай міліцыянты паводзілі сябе са мной груба. Адзін зьневажаў мяне мацюкамі. У міліцыі білі», — сьцьвярджае жыхар Бабруйску Аляксандар Дзядкоў. Ён настойвае, што яго пратрымалі без абвінавачваньня ў міліцыі 12 гадзінаў.

Не пасьпеў аціхнуць скандал з украінскай сям’ёй, у здымную кватэру якой уварвалася міліцыя, як пра інцыдэнт з праваахоўнікамі заяўляе Аляксандар Дзядкоў з Бабруйску. 32-гадовы мужчына кажа, што супрацоўнікі міліцыі зьневажалі яго словамі і білі.

Як апавядае Аляксандар, інцыдэнт зь міліцыяй адбыўся 17 жніўня. А 8-ай гадзіне раніцы двум міліцыянтам дзьверы кватэры, у якой ён жыве, адчыніла маці. З парогу праваахоўнікі, кажа мужчына, заявілі, што ім патрэбны Дзядкоў Аляксандар.

«Я выйшаў да іх. Адзін зь міліцыянтаў прад’явіў пасьведчаньне на імя Канстанціна Дыбы. Ад мяне запатрабавалі, каб я паехаў зь імі. Я запытаўся, якая падстава зь імі ехаць, і папрасіў, каб яны прад’явілі дакумэнт на маё затрыманьне. Сваё патрабаваньне міліцыянты паўтарылі. Тады я пайшоў у ванну і, зачыніўшы дзьверы на гаплік, пачаў тэлефанаваць знаёмаму юрысту, бо ня ведаў, што рабіць у такой сытуацыі», — сказаў Аляксандар.

Адзін міліцыянт заламаў мне левую руку, другі — правую. З заламанымі рукамі і ў тапках на босую нагу мяне вывелі з дому. Я быў толькі ў нагавіцах.

Са словаў Аляксандра, адзін зь міліцыянтаў уварваўся ў ванны пакой і, ўбачыўшы, што ён тэлефануе камусьці, заламаў яму руку.

«Ён вырваў з маіх рук тэлефон. Адзін міліцыянт заламаў мне левую руку, другі — правую, — працягвае Аляксандар. — З заламанымі рукамі і ў тапках на босую нагу мяне вывелі з дому. Я быў толькі ў нагавіцах. Пасадзілі ў службовую машыну і завезьлі ў будынак аддзелу міліцыі на вуліцы Менскай. Выводзілі з машыны таксама з заламанымі рукамі. У машыне па дарозе адзін зь міліцыянтаў даў мне швэдар, які перадаў яму мой тата».

Паводле суразмоўцы, на ягоныя пытаньні, зь якой прычыны яму заламалі рукі, міліцыянты адказалі, што ім быў аказаны супраціў. Аляксандар кажа, што яго завялі ў адзін з пакояў міліцэйскага будынка, у якім былі складзеныя будаўнічыя інструмэнты.

У кабінэце яго пратрымалі каля паўгадзіны, не гаворачы, у чым яго вінавацяць. Потым, апавядае ён, увайшлі трое міліцыянтаў. Адзін зь іх загадаў закласьці рукі за сьпіну і начапіў кайданкі. Па дарозе з будынка Аляксандар зноў запатрабаваў назваць прычыну затрыманьня — у адказ міліцыянт адказаў на жаргоне крымінальніка.

«Не аддупліўся ці што?» — сказаў ён.

З рукамі за сьпінай, у кайданках мяне везьлі да Жлобіна больш за шэсьць дзясяткаў кілямэтраў. Дарогай міліцыянты паводзілі сябе са мной груба. Адзін зьневажаў мяне мацюкамі.

«Я не зразумеў, што гэта азначае, а ён не патлумачыў, — згадвае суразмоўца. — Мяне вывелі з будынка і ўсадзілі ў службовыя „Жыгулі“ з гомельскімі нумарамі. З рукамі за сьпінай, у кайданках мяне везьлі да Жлобіна больш за шэсьць дзясяткаў кілямэтраў. Дарогай міліцыянты паводзілі сябе са мной груба. Адзін зьневажаў мяне мацюкамі».

Паводле Аляксандра, у Жлобіне яго прывезьлі ў раённы аддзел міліцыі і пачалі схіляць да самаагавору.

«Мне зноў не патлумачылі, у чым мяне абвінавачваюць. Мяне запалохвалі. Адзін зь міліцыянтаў ударыў гумавым дручком па сьцяне - відаць, каб мяне запалохаць. Другі ўдарыў далоньню па твары. Яшчэ адзін ударыў мыском нагі па маёй галёнцы. Ён хваліўся, што раней служыў у Бабруйску. Мяне палохалі, што пасадзяць у СІЗА. Вадзілі з кабінэту ў кабінэт. Схілялі, каб я напісаў яўку з павіннай. Мяне ўвесь час зьневажалі. Пратакол пра затрыманьне ня быў складзены. У мяне не было магчымасьці скарыстацца з майго права на адваката. Не было ў каго папрасіць юрыдычных парадаў, бо тэлефон у мяне забралі. З майго тэлефону без маёй згоды міліцыянт перапісаў усе кантакты».

Аляксандар кажа, што яго пратрымалі ў Жлобінскім аддзеле міліцыі каля 12 гадзінаў і без высоўваньня абвінавачваньня выправадзілі.

«Было 18.50. У мяне не было грошай. Горад для мяне чужы. Стаяла пытаньне, як даехаць дадому. Копіі пратаколу майго затрыманьня мне не далі. Я наагул ня ўпэўнены, што ён складаўся. Падчас гутарак мне пагражалі, што могуць абвінаваціць паводле артыкулу „ашуканства“. Згадалі жанчыну, якой я дапамагаў ставіць фільтры і нібыта паставіў ня новыя, а тыя, што былі ў выкарыстаньні», — удакладняе суразмоўца.

Аляксандар ня ўтойвае, што дапамагаў жанчыне з фільтрамі, але настойвае, што яны былі новымі:

«Я пэўна не магу сказаць, ці ёсьць прэтэнзіі ад той жанчыны, бо мне не далі пачытаць яе скаргу, калі такая ёсьць. Мне пастаянна трэсьлі перад вачыма стосам папераў. Я іх не чытаў. Мне не далі іх пачытаць. Я так думаю, што сытуацыю з той жанчынай выкарысталі як нагоду, каб мяне затрымаць».

Гэта называецца міліцэйскае свавольства», — зазначае Аляксандар. — Я буду бараніць сябе. Напішу заяву ў пракуратуру, каб пакаралі вінаватых у парушэньні маіх правоў.

«Гэта называецца міліцэйскае свавольства», — зазначае Аляксандар. — Я буду бараніць сябе. Напішу заяву ў пракуратуру, каб пакаралі вінаватых у парушэньні маіх правоў», — заяўляе ён.

Аляксандру 32 гады. Лічыцца часова беспрацоўным. Ён у сьпісе аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Зьбіраў подпісы ў падтрымку сваёй паплечніцы з Бабруйска Таісіі Кабанчук. У Аляксандра пакуль няма падставаў зьвязваць інцыдэнт зь міліцыяй са сваім удзелам у перадвыбарчай кампаніі апазыцыйнай кандыдаткі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ды сяброўствам у аргкамітэце партыі.

Таісія Кабанчук пацьвярджае словы Аляксандра наконт збору подпісаў і ягонага сяброўства ў аргкамітэце. У актывісткі няма падставаў сумнявацца ў праўдзівасьці яго аповеду пра інцыдэнт зь міліцыяй.

У Жлобінскім РУУС не змаглі пракамэнтаваць затрыманьне Аляксандра Дзядкова, спаслаўшыся на тое, што невядома, якое падразьдзяленьне яго затрымлівала.

Паводле словаў Аляксандра Дзядка, падпісаць тлумачэньне яго прасіў супрацоўнік РУУС з імем Яўген Міхайлавіч. Свабодзе ўдалося датэлефанавацца да яго, але пачуўшы пытаньне, міліцыянт кінуў слухаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG