Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы дырэктар беларускамоўнай гімназіі № 4. Настаўнікі пацьвярджаюць гэты факт


Дырэктар менскай гімназіі № 4 Юры Бандарэнка
Дырэктар менскай гімназіі № 4 Юры Бандарэнка

Дырэктара менскай гімназіі № 4 Юрыя Бандарэнку затрымалі 18 жніўня на ягоным працоўным месцы.

Гэты факт Свабодзе пацьвердзілі настаўнікі навучальнай установы.

Прычына, па якіх у гімназію наведаліся супрацоўнікі КДБ, невядомая. Але на меркаваньне бацькоў вучняў, а таксама супрацоўнікаў навучальнай установы, яна палягае ў гаспадарчай дзейнасьці.

Пэдагагічны стаж Юрыя Бандарэнкі складае 45 гадоў.

Падрабязнасьці чытайце пазьней на сайце Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG