Відэа і фатаграфіі скрываўленага хлопчыка, які сядзіць у глыбокім шоку ў машыне хуткай дапамогі, абляцелі сацыяльныя сеткі, выклікаўшы хвалю жаху і абурэння.
Паводле інфармацыі лекараў, хлопчыка завуць Умран Дакніш, яму пяць гадоў. У сераду ўвечары яму аказалі мэдычную дапамогу — у дзіцяці былі моцныя траўмы галавы.
Што адбылося зь яго сям’ёю дагэтуль да канца не зразумела.