Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васьковіч хоча прымусіць чыноўнікаў карыстацца электроннай поштай


Былы палітвязень Яўген Васьковіч, цяпер актывіст Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом», правёў пікет, каб чыноўнікі Бабруйску завялі электронныя скрыні.

На цэнтральным пляцы Бабруйску, непадалёк ад гарвыканкаму, актывіст правёў флэш-акцыю «Сабачкі ў сеціве», а потым адправіў звычайнай поштай на адрас старшыні гарадзкога савету дэпутатаў паштоўку з просьбай навучыцца карыстацца інтэрнэтам.

Яўген Васьковіч таксама зьвярнуўся да дэпутаткі гарадзкога савету па сваёй акрузе Галіны Малікавай з просьбай неадкладна завесьці асабістую электронную скрыню і разьмясьціць адрас на сайце выканкаму. На думку актывіста, гэта зэканоміла б час і рэсурсы на звароты грамадзян, а таксама дазволіла б зьвяртацца асабіста да дэпутата, а той мусіў бы адказваць.

Яшчэ калі Яўген Васьковіч перадаваў свой зварот у гарадзкі савет, яго папярэдзілі што адказ будзе хутчэй адмоўны, бо «Галіна Радзівонаўна ўжо ў такім сталым узросьце, наўрад ці будзе электронную пошту заводзіць».

Нягледзячы на гэта, афіцыйны адказ ад імя дэпутаткі прыйшоў усяго празь дзень. У ім яна прапаноўвае пісаць на пошту гарсавету. Васьковіч адказаў, што ня ўпэўнены ў афіцыйнасьці і абароненасьці гэткай паштовай скрыні (яна знаходзіцца на сэрвісе «Яндэкс»), і ў любым выпадку гэта агульная пошта: адказаць зь яе можа хто заўгодна, але невядома, ці прачытае ліст сам адрасат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG