Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына ня верыць ва ўкід бюлетэняў


Ілюстрацыйнае фота. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ заявіла, што апазыцыя рыхтуецца да пройгрышу парлямэнцкіх выбараў і таму загадзя кажа пра меркаваны ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасаваньня.

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

«Давайце ня будзем забываць, што апазыцыя, як звычайна, рыхтуецца да пройгрышу. Каб падрыхтавацца да пройгрышу, трэба сапсаваць, зганьбіць рэпутацыю тых, хто праводзіць выбары. Яны гэтым займаюцца пастаянна», — заявіла Ярмошына.

«Я ня веру ва ўкід бюлетэняў — гэта грамадзкія арганізацыі, сумленныя людзі, лепшыя зь лепшых патрапілі ў выбарчыя камісіі. Існуе кантроль грамадзкасьці. Скрыні апячатваюцца. Адбіткі пальцаў здымаць? Гэта ж грамадзкае мерапрыемства», — адзначыла кіраўнік Цэнтравыбаркаму, піша БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG