Прэсавая сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Элізабэт Трудо 11 жніўня заклікала пазьбягаць любых дзеяньняў, якія могуць прывесьці да эскаляцыі «вельмі небясьпечнай сытуацыі».
10 жніўня Фэдэральная служба бясьпекі Расеі абвясьціла аб затрыманьні групы дывэрсантаў, якія нібыта зьяўляліся супрацоўнікамі ўкраінскай разьведкі і рыхтавалі тэракты ў анэксаваным Расеяй Крыме. Паводле ФСБ, падчас затрыманьня загінулі два расейскія афіцэры.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўлады Украіны перайшлі да практыкі тэрору. Кіеў адхіліў абвінавачваньні ў тэрарызьме і зьвярнуўся ў Раду Бясьпекі ААН.
Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка паведаміў, што Украіна прывяла ў павышаную баявую гатоўнасьць войскі на мяжы паміж Крымам і мацерыковай Украінай. Расея абвясьціла новыя ваенна-марскія вучэньні ў Чорным моры.
Расея анэксавала Крым ва Ўкраіны ў сакавіку 2014 году.