Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ апублікавала відэаролік са сьведчаньнямі нібыта ўкраінскага дывэрсанта


Яўген Паноў
Яўген Паноў

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі апублікавала відэазапіс прызнальных паказаньняў грамадзяніна Ўкраіны Яўгена Панова, арыштаванага паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы дывэрсій у анэксаваным Расеяй Крыме.

На відэа Паноў, у якога відаць пашкоджаньні на твары, называе імёны і пазыўныя афіцэраў украінскай выведкі, якія нібыта рыхтавалі дывэрсіі ў Крыме. Паноў кажа, што кіраваў стварэньнем групы для дывэрсій у Крыме — на паромнай пераправе, на хімічным заводзе, нафтабазе і іншых аб’ектах.

10 жніўня ФСБ абвясьціла аб затрыманьні на паўвостраве групы дывэрсантаў, якія нібыта зьяўляліся супрацоўнікамі ўкраінскай разьведкі і рыхтавалі тэракты ў Крыме. Паводле ФСБ, падчас затрыманьня загінулі два расейскія афіцэры.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўлады Украіны перайшлі да практыкі тэрору. Кіеў адхіліў абвінавачваньні ў тэрарызьме і зьвярнуўся ў Раду Бясьпекі ААН.

Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка паведаміў, што Украіна прывяла ў павышаную баявую гатоўнасьць войскі на мяжы паміж Крымам і мацерыковай Украінай.

Расея анэксавала Крым ва Ўкраіны ў сакавіку 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG