Па непацьверджанай пакуль інфармацыі, затрыманы шэраг топ-мэнэджараў ААТ «АСБ Беларусбанк», у тым ліку выканаўчы дырэктар Анатоль Багавік.
Гэтыя зьвесткі БелаПАН неафіцыйна пацьвердзілі ў фінансавай установе. Суразмоўца агенцтва сказаў, што супрацоўнікі банка даведаліся аб тым, што здарылася, напрыканцы мінулага тыдня. Атрымаць камэнтар у праваахоўных органах, у прыватнасьці ў КДБ, БелаПАН пакуль не ўдалося.
Нагадаем, 15 чэрвеня гэтага года на месцы злачынства пры атрыманьні хабару ў 14 тыс. даляраў ЗША супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы першы намесьнік старшыні праўленьня «Беларусбанка» Генадзь Гаспадарык.
Мяркуецца, што новыя затрыманьні зьвязаныя менавіта са справай Гаспадарыка.