Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Сідарук: Ня можна быць шчасьлівым і нешчасьлівым у адным часе


Ігар Сідарук. Фота Славаміра Навумава.
Ігар Сідарук. Фота Славаміра Навумава.

Сапраўдны драйв ад жыцьця ў 52 гады. Літаратура і фатаграфія ідуць рука ў руку. Подых на поўныя грудзі. Nikon D610. Гарманічная правінцыя. Самы ўдалы горад на Палесьсі. Занятак не па душы. Кніжкі, якія не матэрыялізаваліся. Электроннае выданьне?

Размова зь Ігарам Сідаруком, пісьменьнікам і фатографам, які жыве ў Кобрыне непадалёк Берасьця і чэрпае радасьць жыцьця поўнымі жменямі, як зь літаратуры, так і фатаграфіі, а таксама зь іншых крыніцаў.


Максімюк: ...Тое, што ты займаесься літаратурай, я ведаў ужо 25 гадоў таму. А калі ты пачаў займацца фатаграфіяй?..

Сідарук: ...Гады тры таму я паставіў перад сабой пытаньне — а што далей? Куды рухацца? Таму што тая літаратура кудысьці сплыла. Я ня тое што ня мог пісаць, а было адчуваньне, што гэта штосьці ня тое, што яна мне не дае палёту, творчай прасторы. І так супала, што ў сеціве знайшоўся пэўны трэнінг... У 2013 годзе прыйшла ўнутраная цяга, унутраная прага ўзяць камэру і пачаць бачыць гэты сьвет крышку іначай, чым звычайна...


Максімюк: ...Дзе ты знаходзіш такія прыгожыя мадэлі? Гэта ўсё кобрынскія дзяўчаты?...

Сідарук: ...У асноўным так. Паколькі я тут жыву і ў мяне няма магчымасьці выпраўляцца ў далёкія паездкі, то ўсё і ўсе знаходзяцца тут на месцы. Я хаджу па горадзе, я знаёмлюся зь людзьмі, я такі даволі адкрыты і кантактны чалавек, мне вельмі лёгка распавесьці пра сваю ідэю, пра сваю задуму — зацікавіць і запаліць чалавека той ідэяй, якую я хачу данесьці ў канчатковым выніку... Няма непрыгожых людзей, ёсьць крывыя рукі фатографа, які можа прыгожага чалавека зрабіць даволі непрывабным...


Максімюк: ...Вось ты бачыш нейкую дзяўчыну, падыходзіш і кажаш: слухайце, я тут пстрыкаю фоткі, я б хацеў зрабіць з вамі фотасэсію? І яна пагаджаецца? Яна, відаць, ужо ведае, хто такі Ігар Сідарук?..

Сідарук: ...Бывае і такая сытуацыя, але часьцей на дапамогу тут прыходзяць сацыяльныя сеткі... З часам, калі ты гэтым займаесься стала, у цябе ёсьць пэўнае кола сяброў, візажыстаў, калег-фатографаў, якія могуць падказаць, што ёсьць цікавы чалавек, цікавая дзяўчына, і калі ёсьць такая рэкамэндацыя, я іду напрасткі...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG