Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ерэван: Чальцы «Сасна црэр» склалі зброю і здаліся


Чальцы ўзброенай групы «Сасна црэр», якая ад 17 ліпеня ўтрымлівала будынак палка патрульна-паставой службы паліцыі, здалася. Арыштавана 20 чалавек, паведамляе Інтэрфакс. Большасьць зь іх - вэтэраны вайны ў Нагорным Карабаху, як і арыштаваны раней лідэр групы «Ўстаноўчы парлямэнт» Жырайр Сэфілян.

Пра тое, што яны зьбіраюцца скласьці зброю і выйсьці адтуль, напярэдадні выданьню 1in.am заявіў лідэр групы Варужан Авэцісян.

У гутарцы з выданьнем Авецісян заявіў, што рашэньне было прынята, каб пазьбегнуць праліцьця крыві і ахвяр сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія, паводле яго, ня маюць ніякага дачыненьня да рэжыму.

Адначасова ён падкрэсьліў, што «Сасна црэр» лічаць сваю місію завершанай, бо яны змаглі падняць рух. Авецісян заявіў, што яны такім чынам згаджаюцца стаць «ваеннапалоннымі» і працягнуць барацьбу з турмаў.

Некаторы час таму лідэр «Ўстаноўчага парлямэнту» Жырайр Сэфілян з крымінальна-папраўчай установы «Вардашэн» апублікаваў ліст, у якім акрэсьліў умовы, пры якіх, паводле яго, ён можа ўгаварыць членаў «Сасна црер» скласьці зброю.

Сярод умоваў, вылучаных уладам, пытаньне Карабаху, карэнныя рэформы ва ўзброеных сілах, паліцыі і судова-прававой сыстэме, у сфэры бясьпекі, рэформа выбарчай сыстэмы, пераўтварэньні ў эканамічнай, сацыяльнай, экалягічнай і іншых сфэрах.

Сёньня вечарам СМІ паведамілі, што Жырайр Сэфілян па тэлефоне абмяркоўваў далейшыя дзеяньні з Варужаном Авэцісянам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG