Стан мужчыны, які зьдзейсьніў напярэдадні падчас акцыі пратэсту на праспэкце Баграмяна ў Ерэване спробу самаспаленьня, вельмі цяжкі.
У суботу позна ўвечары на перакрытым дэманстрантамі праспэкце Баграмяна ў Ерэване мужчына сярэдніх гадоў, абліўшы сябе бэнзінам, зьдзейсьніў спробу самаспаленьня. Аднак іншыя ўдзельнікі акцыі пратэсту зьбілі зь яго полымя.
Як перадае Tert.am са спасылкай на крыніцу ў Навуковым цэнтры радыяцыйнай і апёкавай мэдыцыны, мужчына атрымаў апёкі 20% дыхальных шляхоў і 50% паверхні цела.
У суботу вечарам дэманстранты перакрылі на дзьве гадзіны праспэкт Баграмяна і правялі сядзячую акцыю пратэсту ў падтрымку ўзброенай групы, якая ўжо два тыдні утрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы паліцыі ў сталічным раёне Эрэбуні.
Удзельнікі групы «Сасна црэр», якія захапілі з 17 ліпеня будынак паліцыі, патрабуюць адстаўкі уладаў і вызваленьня свайго лідэра Жырайра Сэфіляна, арыштаванага каля месяца таму па падазрэньні ў незаконным захоўваньні зброі.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1