Грышка:
Я жыву ў Сухараве — гэта вам ня цэнтр.
Тут, гавораць, сёньня будзе Вольскі граць канцэрт.
Можа, чым дапамагчы? Я ж заўсёды рады.
Забясьпеч, гавораць, сілкаваньне апарату.
Саўка:
Я жыву ў Сухараве, там стаіць пікет.
Агіціруюць рабяты за какой-та брэд.
Гаварат, ты прыхадзі сёньня на канцэрт.
Я ня знаю, можа быць... Можа быць, і нет.
Грышка:
Працягнулі мне ў кватэру кабель 220.
— Вось, — гавораць, — у цябе будзем сілкавацца.
І пачаўся наш канцэрт — і зьмястоўны й гучны.
Я з вакна яго глядзеў — вельмі нават зручна.
Саўка:
Я ня поняў — што за дзядзька? Малады ці стары?
І, апяць жа, пачаму он адзін з гітарай?
Я люблю, кагда ансамблі — «Верасы», «Сябры».
А зь гітарай — как-та бедна, што ні гавары.
Грышка:
Ціхары ламіліся напачатку недзе.
— Выньце кабель, бо на гук скардзяцца суседзі!
Але я не адчыніў, і канцэрт адбыўся.
Так я да высокага мастацтва спрычыніўся.
Саўка:
Этат Вольскі — відна, польскі засланы шпіён.
І яшчо, у нас какой-та стромненькі раён.
Вместа штоб папіць піўка, зьесьці шашлыкі,
Слушаюць і падпяваюць бабы й мужыкі!