На плошчы Незалежнасьці завяршылася акцыя Сьвята Незалежнасьці, якую арганізаваў «Малады Фронт». Каля 30 чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўтварылі ланцуг, які расьцягнуўся ад плошчы да вуліцы Валадарскага. Актывісты раздалі мінакам каля 400 бел-чырвона-белых стужак. Міліцыянты пільна сачылі за акцыяй, здымалі ўдзельнікаў і амаль на ўсіх склалі пратаколы. Затрыманьняў не было.
Вось і ўсё. Дзякуй, што сачылі #сьвятанезалежнасьці https://t.co/GHKpMQzO7I
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Павал Вінаградаў: «Я думаў, прыйдзе 5-8 чалавек, а тут некалькі дзясяткаў. Гэта вельмі добра».
Зьміцер Дашкевіч: «Акцыя паказала, што людзі падтрымліваюць Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня, бел-чырвона-белы сьцяг. Мы раздалі амаль 400 бел-чырвона-белых стужак, людзі падыходзяць і бяруць, некалькі дзясяткаў не спалохаліся раньняга часу і выйшлі на акцыю».
«Героям слава!»: група ўкраінскіх дзяцей павіншавала ўдзельнікаў #СьвятаНезалежнасьці. Кожны атрымаў бел-чырвона-белую стужку.
Дашкевіч скандуе: "Палівайце, не саромцеся" #СьвятаНезалежнасьці https://t.co/1FZtA1Iekt
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
У акцыі #СьвятаНезалежнасьці на плошчы Незалежнасьці бяруць удзел каля 30 чалавек. Сярод іх Зьміцер Дашкевіч, Павал Вінаградаў, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Максім Вінярскі.
"Я гэтую ўладу не прызнаю" - кажа ўдзельніца акцыі #сьвятанезалежнасьці https://t.co/6zh62QtV6C
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Нехта застаецца на плошчы Незалежнасьці, нехта рушыць у бок Кастрычніцкай #СьвятаНезалежнасьці https://t.co/GnfyEmKKmL
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Пагоня на #СьвятаНезалежнасьці Фота: @Motolko https://t.co/OXYKTV7ku1
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Актывісты зварочваюць сьцягі #СьвятаНезалежнасьці https://t.co/Djdz52L8Z8
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Міліцыянты на чале з начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Максімам Грышчанкам пачалі складаць пратаколы на ўдзельнікаў #СьвятаНезалежнасьці яшчэ падчас падрыхтоўкі акцыі.
Першыя спрэчкі #СьвятаНезалежнасьці https://t.co/HOCDZ0jLVG
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Бчб сьцягі на праспэкце Незалежнасьці #СьвятаНезалежнасьці https://t.co/NoXi7j2PBZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
У #СьвятаНезалежнасьці зьнiк афiцыйны сьцяг на Пляцы сьцягу у Вясьнянцы. Супадзеньне? https://t.co/VtLU8qX31w
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Усё больш людзей падыходзiць на #СьвятаНезалежнасьці https://t.co/f02wxUCv0M
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016
Акцыя #СьвятаНезалежнасьці пачалася https://t.co/z7CfUkhPAp
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.7.2016