Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Дэмакратычнай партыі ЗША сыходзіць у адстаўку пасьля публікацыі перапіскі


Дэбі Васэрман-Шульц
Дэбі Васэрман-Шульц

Падала ў адстаўку кіраўніца Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША Дэбі Васэрман-Шульц. Прычынай яе адстаўкі 24 ліпеня, напярэдадні зьезду партыі, які адкрываецца сёньня ў Філядэльфіі, стала абнародаваньне неназваным хакерам і арганізацыяй Wikileaks каля 20 тысяч мэйлаў са службовай перапіскі Нацыянальнага камітэту.

З электронных лістоў вынікае, што Нацыянальны камітэт дэмакратаў замест таго, каб захоўваць нэўтралітэт, актыўна шукаў спосабы падтрымаць падчас праймэрыз Гілары Клінтан на шкоду яе суперніку, сэнатару ад штату Вэрмонт Бэрні Сандэрсу.

Васэрман-Шульц пакіне свой пост толькі пасьля заканчэньня зьезду, які патрывае да 28 ліпеня. Нягледзячы на скандал з публікацыяй службовай перапіскі, яна адкрые форум і выступіць у першы дзень яго працы.

24 ліпеня кіраўнік выбарчага штабу Гілары Клінтан Робі Мук, спасылаючыся на меркаваньне экспэртаў, заявіў аб датычнасьці расейскіх дзяржструктураў да ўцечкі перапіскі Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі. У заяве Мука гаворыцца, што гэта стала яшчэ адным сьведчаньнем спробы Крамля ўмяшацца ў ход перадвыбарчай кампаніі ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG