Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ рэфармуе Кіроўную раду


Максімас Мілта
Максімас Мілта

Швэдзкае агенцтва па міжнародным разьвіцьці (SIDA) цягам доўгага часу рабіла аўдыт сыстэмы кіраваньня ўнівэрсытэтам. Па выніках праверкі быў зроблены шэраг рэкамэндацый у адрас Агульнага сходу заснавальнікаў ЭГУ.

Як паведаміў Свабодзе кіраўнік па камунікацыі і маркетынгу ЭГУ Максімас Мілта, сярод іншага сходу рэкамэндавана ўдасканаліць дзейнасьць Кіроўнай рады, каб зрабіць яе больш якаснай і эфэктыўнай.

«Пра роспуск Кіроўнай рады гутарка не вядзецца. Але будуць зробленыя пэўныя крокі для таго, каб праца Кіроўнай рады стала больш эфэктыўнай і дасканалай. Калі будзе вядома, у чым менавіта будуць заключацца зьмены, унівэрсытэт пра гэта праінфармуе грамадзкасьць», — сказаў Максімас Мілта.

Цяпер, пакуль ідзе пошук кандыдатаў на пасаду рэктара ЭГУ, які ажыцьцяўляе швэдзкі офіс па падборы пэрсаналу пад кантролем Швэдзкага агенцтва па міжнародным разьвіцьці, Кіроўную раду ўзначальвае Эн Лонсдэйл — былая прарэктарка Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту, якая ўваходзіла ў Кіроўную раду ЭГУ з моманту яго заснаваньня.

Сайт унівэрсытэту паведамляе, што падчас паседжаньня Агульнага сходу сузаснавальнікаў 6 ліпеня было прынятае рашэньне аб абнаўленьні складу сябраў Кіроўнай рады, у адпаведнасьці з п. 6.10. Статуту ўнівэрсытэту.

У пачатку гэтага году Паўночная рада прыняла рашэньне спыніць фінансаваньне ЭГУ. Гэта адбылося пасьля таго, як аўдытарская праверка апублікавала зьвесткі пра тое, якім чынам кіраўніцтва ўнівэрсытэту выдаткоўвала фінансы на замежныя паездкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG