Як паведамляе прэс-служба МНС, 11 ліпеня тарнада на Шаркаўшчыне пашкодзіў каля 200 аднакватэрных жылых дамоў, 8 шматкватэрных жылых дамоў, 3 жывёлагадоўчыя фэрмы.
Заплянавана, што на аказаньне дапамогі ў аднаўленчых працах будзе накіравана 5000 шт. шыфэру, 210 трубак рубэройду, ліставая сталь.