Сорас, які пасьля брытанскага рэфэрэндуму аб выхадзе з ЭЗ назваў распад Эўразьвязу практычна непазьбежным, лічыць, што эўрапейскія палітыкі павінны прыняць чатыры выключныя меры для выратаваньня Зьвязу.
Па-першае, неабходна дакладна разьмежаваць сяброўства ў ЭЗ і ў эўразоне. «Краіны, якім пашчасьціла не ўвайсьці ў эўразону, не павінны падвяргацца дыскрымінацыі», — лічыць інвэстар.
Па-другое, трэба на поўную магутнасьць выкарыстоўваць некранутыя крэдытныя рэсурсы ЭЗ, мяркуе бізнэс-магнат.
Па-трэцяе, ЭЗ павінен нарасьціць абаронны патэнцыял для абароны ад зьнешніх ворагаў, якія могуць скарыстацца цяперашняй слабасьцю саюзу, адзначае Сорас.
«Найбуйнейшы актыў Эўразьвязу — Украіна, грамадзяне якой гатовыя паміраць за сваю краіну, — піша Сорас. — Абараняючы сябе, яны таксама абараняюць ЭЗ — гэта рэдкасьць у сёньняшняй Эўропе». Пры гэтым ён лічыць, што ЗША аказваюць больш падтрымкі Ўкраіне, чым ЭЗ.
Па-чацьвёртае, Эўразьвязу варта перагледзець сваю праграму ўрэгуляваньня міграцыйнага крызісу, упэўнены Сорас.
Паводле Сораса, калі ЭЗ даможацца посьпеху па гэтых пытаньнях, ён стане саюзам, у якім людзі захочуць застацца.
Інвэстар Джордж Сорас апісаў у сваёй калёнцы на сайте Project Syndicate, што трэба зрабіць для выратаваньня ЭЗ ад развалу пасьля рэфэрэндуму ў Вялікабрытаніі.
Самае папулярнае
1