Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты Астравецкага раёну дамовіліся разам агітаваць за бязьядзерную будучыню рэгіёну


8 лiпеня патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Дзьмітрый Кучук, першы намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя», і Мікалай Уласевіч, член АГП, сустрэліся ў Смаргоні пасьля пасьпяховай рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп у акруговай выбарчай камісіі. Яны прыйшлі да высновы, што змогуць разам праводзіць свае агітацыйныя кампаніі, якія аб’ядноўвае патрабаваньне бязьядзернага, ўстойлівага, экалягічна спрыяльнага разьвіцьця рэгіёну і спыненьне будаўніцтва БелАЭС.

Палітыкі дамовіліся пра сумеснае правядзеньне сваіх перадвыбарных пікетаў. Рыторыка ў адносінах да АЭС, якая будуецца пад Астраўцом, у іх ужо ўзгоднена. Як патлумачыў Кучук, разам з Уласевічам на працягу многіх гадоў яны актыўна ўдзельнічаюць у Беларускай антыядзернай кампаніі, выступаючы апанэнтамі надзвычай небясьпечнаму, на іх думку, будаўніцтву БелАЭС. Мікалай Уласевіч выступіў адным з суарганізатараў грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная — гэта злачынства», якая ў 2009 годзе сабрала каля 300 подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад Астраўцом.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прызначаныя на 11 верасьня 2016 году. Патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты павінны здаць падпісныя лісты да 1 жніўня сёлета.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG