Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы прарасейскія сэпаратысты 72 разы абстралялі ўкраінскія пазыцыі на Данбасе


Пра гэта заяўляе штаб украінскай вайсковай апэрацыі.

«На марыюпальскім напрамку праціўнік выпусьціў 20 снарадаў з 122-мілімэтровай артылерыі па Вадзяному. У Шырокіне, Талакоўцы і Стараігнатаўцы акупанты выкарыстоўвалі 120-мілімэтровыя мінамёты. Пад Талакоўкаю вораг таксама задзейнічаў 82-мілімэтровыя мінамёты, гранатамёты і вёў агонь з БМП», — паведамляецца ў штабе ўкраінскай ваеннай апэрацыі ранкам 9 ліпеня.

«На данецкім накірунку самымі гарачымі кропкамі застаюцца Аўдзееўка, Зайцава, Маёрск і Луганскае, дзе праціўнік абстрэльваў нашыя апорныя пункты зь мінамётаў калібру 120 мілімэтраў», — дадалі ў штабе.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, на Луганшчыне сэпаратысты з гранатамётаў і стралковай зброі абстралялі пазыцыі ўзброеных сіл каля станіцаў Луганская і Новааляксандраўка.

Кіраўніцтва так званай ДНР «абвінавачвае ўкраінскіх вайскоўцаў у абстрэлах Данецка, Горлаўкі, Ясінаватай і Дакучаеўска». Сэпаратысты з так званай ЛНР кажуць пра 22 абстрэлы іх пазыцый украінскімі вайскоўцамі.

Рэжым прыпыненьня агню на Данбасе, пра які дамовіліся ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы, мусіць дзейнічаць з канца траўня. Аднак абстрэлы на Данбасе працягваюцца, а бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG