Праваабаронцы міжнароднай няўрадавай арганізацыі International Partnership for Human Rights (IPHR) супольна з Нарвэскім Хэльсынскім камітэтам і Ўкраінскай Хэльсынскай супольнасьцю правоў чалавека падрыхтавалі даклад «Адкуль адкрылі агонь?» (PDF).
У дакладзе сьцьвярджаецца, што абстрэлы тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны праводзіліся ў тым ліку з тэрыторыі Расеі прынамсі на пачатку восені 2014 году, што былі зафіксаваныя незаконныя пераходы мяжы ўзброенымі сіламі Расеі, а таксама незаконныя пераходы мяжы баевікамі, якія не маглі быць арганізаванымі без дапамогі Расеі.
Фота- і відэадоказы гэтага зьбіраліся на месцы аналітыкамі IPHR, былі прааналізаваныя 45 сьведчаньняў пацярпелых і непасрэдных відавочцаў, таксама былі прааналізаваныя доказы з адкрытых крыніцаў, у тым ліку фота салдатаў рэгулярных войскаў Расеі, выкладзеныя ў сацсетках.
Праваабаронцы таксама спасылаюцца на дасьледаваньні Bellingcat, якія рэгулярна знаходзяць сьведчаньні прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне сярод адкрытых зьвестак.