Па выніках цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове стала вядома, што найвышэйшы бал атрымалі 50 чалавек.
Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі.
Паводле міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, у 2015 годзе на 100 балаў тэсты па беларускай мове напісалі 18 чалавек.
У бягучым годзе ў ЦТ па беларускай мове прынялі ўдзел 21 717 тысяч абітурыентаў, што на 1462 тыс. менш, чым у 2015 годзе.
На цэнтралізаваным тэставаньні па расейскай мове максымальны вынік 100 балаў паказалі 86 абітурыентаў (у 2015 годзе такіх было 83).
У 2016 годзе ў ЦТ па расейскай мове прынялі ўдзел 75 832 чалавекі, што на 606 больш, чым у 2015-м.