Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Купальле на радзіме Лукашэнкі будуць гуляць у боўлінг і кідацца валёнкамі


Сярод выступоўцаў на гала-канцэрце будуць Ivan, Аляксандар Саладуха і іншыя прадстаўнікі эстрады
Сярод выступоўцаў на гала-канцэрце будуць Ivan, Аляксандар Саладуха і іншыя прадстаўнікі эстрады

З суботы на нядзелю 9-10 чэрвеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёну пройдзе сьвяткаваньне Купальля — фэст «Александрыя зьбірае сяброў», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі Магілёўскага аблвыканкаму.

На сьвяце арганізатары абяцаюць «традыцыйныя гульні і забавы» Магілёўшчыны: «валёначны тыр» з Дрыбіцкага раёну і «александрыйскі боўлінг» Асіповіцкага раёну. Таксама анансуюцца дэманстрацыйныя палёты самалётаў ДТСААФ, конна-спартовыя выступы, фэервэрк і лазэрнае шоў.

Але будуць і забавы, сапраўды шырока вядомыя як купальскія: купальскае кола, купальскае вогнішча, купальскі вянок, пошукі купальскай кветкі.

Як беларусы сьвяткуюць Купальле

У Александрыі некалі жыў з маці Аляксандар Лукашэнка. Цяпер на месцы іх хаты збудаваная новая. Лукашэнка часам наведвае малую радзіму, часам запрашае туды гасьцей. Так, у траўні ён звадзіў да «роднай» хаты расейскага прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG