Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына ня будзе выплачваць кампэнсацыю за зьбіты Су-24


Раней прэзыдэнт Турэччыны ў звароце да Пуціна папрасіў прабачэньня перад сям’ёй загіблага расейскага лётчыка.

Турэччына ня мае намеру выплачваць Расеі кампэнсацыю за зьбіты ў лістападзе мінулага году бамбавік Су-24. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар краіны Біналі Ілдырым. Пра гэта перадае Reuters.

У панядзелак у Крамлі заявілі, што прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган накіраваў расейскаму лідэру Ўладзімеру Пуціну прабачэньні за зьбіты Су-24. Прадстаўнікі Эрдагана пацьвердзілі факт звароту да Пуціна, адзначыўшы пры гэтым, што ў дакумэнце выказаныя спачуваньні ў сувязі з гібельлю расейскага пілёта і прабачэньні перад членамі яго сям’і.

Пазьней Эрдаган заявіў, што ён разьлічвае на хуткую нармалізацыю адносінаў з Расеяй. У сераду, як чакаецца, расейскі і турэцкі прэзыдэнты правядуць тэлефонныя перамовы.

Пра тое, што Турэччына пры неабходнасьці гатовая выплаціць кампэнсацыю Расеі, са спасылкай на заяву прэм’ера Турэччыны паведамлялі турэцкія СМІ.

Расейскі бамбавік Су-24 быў зьбіты каля турэцка-сырыйскай мяжы 24 лістапада мінулага году. Загінуў адзін лётчык. Анкара сьцьвярджала, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору Турэччыны. Расея адпрэчвала гэтыя заявы.

Неўзабаве пасьля таго, што здарылася, Крэмль увёў санкцыі ў дачыненьні да Турэччыны. Умовамі для іх скасаваньня Пуцін называў прабачэньні з боку турэцкага кіраўніцтва, пакрыцьцё шкоды і пакараньне вінаватых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG