Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антон Матолька заклікае праводзіць вайсковыя парады за МКАДам


На сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў пад зваротам на адрас Менгарвыканкаму, адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Мінабароны з заклікам забараніць правядзеньне парадаў з выкарыстаньнем ваеннай тэхнікі ў межах гораду Менску.

Пэтыцыю разьмясьціў вядомы блогер Антон Матолька.

У пэтыцыі тлумачыцца, што рух ваеннай тэхнікі па гарадзкіх вуліцах прыводзяць да транспартнага каляпсу ў Менску, псуе дарогі і забруджвае паветра.

«Кожны год адны і тыя ж размовы — як надакучылі рэпэтыцыі параду з перакрыцьцём вуліц. Кожны год псуецца асфальт і кожны год выдаткоўваюцца грошы, каб яго аднаўляць. Вось я і надумаў паспрабаваць — можа атрымаецца нейкім чынам зьмяніць сытуацыю», — расказаў Свабодзе Матолька.

Рэпэтыцыя параду ў Менску, архіўнае фота
Рэпэтыцыя параду ў Менску, архіўнае фота

Матолька заклікае праводзіць парады з ваеннай тэхнікай па-за межамі Менску:

«Я ж не заклікаю забараніць парады наогул і ніколі не праводзіць. Маё меркаваньне такое: Дзень Перамогі не павінен ператварацца ў дэманстрацыю ваеннай тэхнікі, гэта ўсё ж больш дзень памяці. А ў Дзень Незалежнасьці — калі ласка, хай праводзяць за горадам. Ёсьць палігоны, ёсьць базы, хай там праводзяць. Дзецям будзе цікава, а з цэнтру гораду можна прыбраць усю гэтую нагрузку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG