25 чэрвеня Беларусы Чэхіі сьвяткавалі Купальле каля аднаго з вадаёмаў Прагі. Удзельнічалі каля 70 чалавек, далучыліся таксама мясцовыя расейцы, украінцы, чэхі ды італьянцы.
Ладзілі вогнішча, сьпявалі народныя купальскія песьні, танчылі.
Асаблівай забавай для дзяцей сталі гульні: гулялі у «Цяцерку», «Яваровых людзей», «Шуляка». Для дарослых арганізатары прыгатавалі крупнік і верашчаку.