Як адзначае Amnesty International, гэтае рашэньне было прынятае 7 чэрвеня 2016 году. Amnesty International заклікае афіцыйны Менск скасаваць прэвэнтыўны нагляд за Вінаградавым, які ўдзельнічаў у «мірных, але не санкцыянаваных пратэстах».
Рашэньне аб прэвэнтыўным наглядзе за Паўлам Вінаградавым было прынята на падставе патрабаваньня крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Маскоўскага раёну Менску, якая спаслалася на чатыры адміністрацыйныя парушэньні з боку актывіста з кастрычніка мінулага году, калі скончыўся тэрмін былога нагляду над ім.
Як нагадвае праваабарончы цэнтар «Вясна», Павал Вінаградаў быў двойчы асуджаны за апазыцыйныя дзеяньні. У 2008 годзе яго асудзілі на 2 гады хатняй «хіміі» за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў на плошчы Незалежнасьці, а ў 2011 годзе — на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць фальсыфікацый падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Праз 8 месяцаў зьняволеньня Павел Вінаградаў быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, але пасьля выхаду на волю за ім усталявалі прэвэнтыўны нагляд на 3,5 гады. Падчас гэтага тэрміну Вінаградаў амаль год пражыў у Беразіно, адкуль вярнуўся ў Менск у кастрычніку 2015 году.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла судовае рашэньне аб прэвэнтыўным наглядзе цягам шасьці месяцаў за актывістам Паўлам Вінаградавым.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1