Сьледчыя праводзяць праверку здарэньня, у выніку якога быў траўмаваны кіроўца на ААТ «Беларуськалій».
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацьцяна Беланог, надзвычайнае здарэньне адбылося 22 чэрвеня. Кіроўца ў шахце ня справіўся з кіраваньнем транспартным сродкам і атрымаў траўмы. Ён шпіталізаваны.
2 лістапада 2015 падчас горных работ на адным з участкаў рудніка 3-га рудаўпраўленьня ААТ «Беларуськалій» здарыўся выбух назапашанага мэтану, загінуў рабочы.
9 чэрвеня 2016 27-гадовы рабочы загінуў пасьля таго, як на яго ўпала мэталічная канструкцыя.
Самае папулярнае
1