Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч прапануе 23 чэрвеня на Галоўпаштамце падпісаць паштоўкі салідарнасьці Пальчысу


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Былы палітвязень прапануе наладзіць акцыю салідарнасьці ў падтрымку зьняволенага Эдуарда Пальчыса.

«Я прапаную: што калі нам усім, без ніякага партыйнага ці ідэалягічнага складніку, сабрацца ды масава падпісаць паштоўкі для Джона Сільвера — Эдуарда Пальчыса, які ахвяруючы сабою супрацьстаяў і супрацьстаіць цяпер усёй КДБэшна-ФСБэшнай сыстэме? Такія дзеяньні не пагражаюць ні штрафам, ні арыштам, ні любым іншым перасьледам», — лічыць Зьміцер Дашкевіч.


Сустрашыня «Маладога фронту» прапануе 23 чэрвеня ў пэрыяд часу з 19:00 да 20:00, без плякатаў ці сьцягоў сустрэцца ля Галоўпаштамта (праспэкт Незалежнасьці 10) і падпісаць паштоўкі салідарнасьці Эдуарду Пальчысу.

Паводле Дашкевіча, паштоўкі з адрасам і налепленымі маркамі будуць загадзя падрыхтаваныя — можна проста дапісаць «Джон, трымайся!», паставіць свой подпіс.

«Можаце прыносіць свае лісты, загадзя напісаныя, і дасылаць іх разам зь іншымі. А можна напісаць ліст у хаце/партыйным офісе, сфоткаць яго — і выкласьці ў сацыяльныя сеткі з ужо існуючым ў фб хэштэгам ‪#‎freejhonsilver‬», напісаў Зьміцер Дашкевіч і дадаў адрас вязьня: 222160, Менская вобласьць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу»​.


Стваральніку сайта www.1863x.com, вядомаму як Джон Сільвэр, было выстаўлена абвінавачваньне паводле артыкулу 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу. Гэта тыя ж артыкулы, паводле якіх у дачыненьні да яго высоўвалася падазрэньне.

Эдуард Пальчыс, меркаваны стваральнік і аўтар рэсурсу 1863x.com вядомы пад псэўданімам Jhon Silver экстрадаваны ў Беларусь з Расеі. Спачатку ён знаходзіўся ў СІЗА № 1 Менску, а потым яго перавялі ў Жодзіна.

.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG