Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь будзе прасіць у МВФ 3 мільярды даляраў крэдыту


Дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард
Дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард

21 чэрвеня ў Менску пачала працу місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па ацэнцы бягучай эканамічнай палітыкі.

«Місія на чале зь Пітэрам Долманам будзе працаваць з 21 па 30 чэрвеня. Яна правядзе ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі паводле артыкулу IV статута фонду. У ходзе місіі адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду, цэнтральнага банку, прыватнага сэктару, навуковай супольнасьці і прафэсійных арганізацый», — цытуе БелаПАН прадстаўніцтва фонду ў Менску.

Афіцыйная мэта візыту — ацэнка эканамічнай сытуацыі, па выніках якой экспэрты МВФ падрыхтуюць даклад. Беларускія ўлады ў сваю чаргу маюць намер абмеркаваць з прадстаўнікамі МВФ умовы заключэньня новай крэдытнай праграмы.

Беларусь запытвае ў Міжнароднага валютнага фонду крэдыт на 3 млрд. даляраў пад 2,28% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Пра гэта заяўляў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў 1 сьнежня 2015 году на нарадзе ў прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG