Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Менскай ратушы адбыўся канцэрт аркестру ВПС ЗША ў Эўропе. Відэа


У суботу ўвечары ў Менску каля Ратушы выступіў джаз-бэнд аркестр вайскова-паветраных сіл ЗША. Перад гэтым музыкі наведалі музэй Вялікай Айчыннай вайны разам з амэрыканскім Chargé d’Affaires у Беларусі Скотам Роландам, паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Амбасада ЗША.

19 чэрвеня джаз-бэнд выступіць у Магілеве. Летась аркестр даў канцэрт у Менску падчас сьвяткаваньня Дня перамогі, 9 траўня.

Сёньня ў Менску ля Ратушы выступілі таксама беларускі піяніст Канстанцін Гарачы, яго трыё і вакаліст Іэн Шоў (Англія), дуэт трамбаніста і піяніста Nils Wogram (Germany) — Bojan Z. Duo (France).


Якая атмасфэра панавала ля Менскай ратушы - глядзіце на відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG